Жывая класіка!
16 мая ў Лепельскім раённым цэнтры
дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап
Рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка". Мэта конкурсу
- павысіць цікавасць дзяцей да чытання кніг не толькі сучасных аўтараў, але і
несмяротных класікаў. У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў
адукацыі нашага раёну.
Наш час - час вялікіх дасягненняў навукі, тэхнікі,
час выдатных адкрыццяў. Але з усіх цудаў, створаных чалавекам, найболей
складаным і вялікім - кніга. У кнізе заключаны вялізны духоўны свет чалавецтва.
Кніга - самы магутны і самы ўніверсальны сродак зносін людзей, народаў,
пакаленняў. Яе называюць адзінай машынай часу, з дапамогай якой можна
здзяйсняць вандраванні ў нябачаныя краіны, у мінулае, у будучыню і сучаснасць…
Кніга - дакладны і нязменны наш спадарожнік. Яна застаецца галоўнай крыніцай, з
якой мы чэрпаем веды.
Пераможцы гэтага
конкурса стануць ўдзельнікамі абласнога этапу. Пажадаем ім поспехаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий