Скарбонка
святочных гульняў.
5 сакавіка, на плошчы нашага горада, з раніцы гучала вясёлая музыка і беларускія песні. Бо
тут праходзіла свята “Масленіца”. Педагогі дзяржаўнай установы дадатковай
адукацыі “Лепельскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” завіхаліся на сваёй пляцоўкі, каб хлопчыкам і
дзяўчынкам, якія прыдуць на свята, змаглі б пагуляць у розныя гульні,
пачаставацца салодкімі пачастункамі.
На пляцоўкі дзяцей чакалі: гаспадыня, сабака і зіма. Спачатку ўсе гулялі ў розныя карагодныя гульні, а потым ўсіх запрасілі к цудоўнай печкі, каб паспрабаваць самім спекчы блін. Хто змог гэта зрабіць з завязанымі вачыма, атрымлівалі яшчэ і цукерку.
У розныя гульні яшчэ змаглі паудзельнічаць
дзеці на пляцоўцы. Доўга чуўся смех, гоман дзяцей.
Комментариев нет:
Отправить комментарий