Кола фальклорных свят.
14 студзеня ў Лепельскім раённым цэнтры
дзяцей і моладзі прайшла гульнёвая праграмма “Кола фальклорных свят”, якое было
прысвечана году гістарычнай памяці. Вядучыя, разам з дзецьмі, успомнілі пра
святы ўсіх пор года. А у кожнай пары года ёсць свае вяты, абрадавыя песні да
гэтых свят,
прыказкі і прымаўкі і абавязкова
гульні, у якія гулялі і дарослыя і
дзеці. У гэтыя гульні і прапанавалі гуляць дзецям. Зіма: гульня
“Завіруха”, вясна: гульня “Грушка”, лета: гульня “У карагодзе мы былі”, восень:
гульня “Паясы”.
А калі зноў вярнуліся да зімы дык
кожная дзяўчынка змагла паваражыць: на шчасце, дабрабыт і даведацца пра
будучае.
Скончылася гульнёвая праграма
тым, што ўсе прысутныя вывучылі фальклорны танец “Лявоніха тройкамі”.